Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 2 капейкі
Намінал: 2 капейкі
Уведзена ў абарачэнне: 1 ліпеня 2016 года
Дыяметр, мм: 17,50
Маса, г: 2,10
Таўшчыня, мм: 1,25
Сплаў: сталь, пакрытая меддзю
Колер: чырвоны
Аверс
рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ i 2009.
Рэверс
у цэнтры – лічбавае абазначэнне наміналу – 2, злева ад лічбы па дыяганалі размешчаны надпіс – КАПЕЙКІ, унізе справа – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.