Памятныя манеты "Соф’я Гальшанская (Друцкая). 600 год"
Дата выпуску ў абарачэнне: 17 жніўня 2006 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – рэканструкцыя замка ў Гальшанах; пад iм указаны: год чаканкi, на срэбнай манеце – проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтральнай частцы справа – рэльефная выява Соф'i Гальшанскай, злева – рэльефныя выявы гербаў Гальшанскiх i Друцкiх, знатных i магутных княжацкiх родаў Вялiкага Княства Лiтоўскага; па крузе надпiсы: СОФ'Я ГАЛЬШАНСКАЯ (ДРУЦКАЯ) 600 ГОД.