Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Беларускі балет. 2006"
Памятныя манеты "Беларускі балет. 2006"
Дата выпуску ў абарачэнне: 22 снежня 2006 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі, проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ, 200 РУБЛЁЎ і 1000 РУБЛЁЎ на манетах наміналам 10, 200 і 1000 рублёў адпаведна.
Рэверс
На манеце размешчана рэльефная выява артыстаў балета (сцэна з нацыянальнага балета "Страсці" ("Рагнеда") і надпіс у два радкі: Балет Беларускі.