Памятныя манеты "А.В. Аладава. 100 год"
Дата выпуску ў абарачэнне: 25 ліпеня 2007 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – выява будынка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, пад ёй указаны год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву); у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры на фоне фрагмента разной дэкаратыўнай рамы – рэльефная выява партрэта А.В.Аладавай, якая з’яўлялася дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР (цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь) у перыяд з 1944-га па 1977 год; злева па крузе надпіс: А.В.АЛАДАВА, знізу злева указаны гады жыцця і факсіміле подпісу А.В.Аладавай.