Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "З. Азгур. 100 год"
Памятныя манеты "З. Азгур. 100 год"
Дата выпуску ў абарачэнне: 15 студзеня 2008 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), пад ёй – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву); справа – стылізаваны фрагмент майстэрні скульптара.
Рэверс
у цэнтры на фоне фактурнай сцяны – партрэт беларускага скульптара З.Азгура; унізе злева па крузе надпісы: З.АЗГУР і гады жыцця: 1908-1995.