Памятныя манеты "Напалеон Орда. 200 год"
Дата выпуску ў абарачэнне: 6 лютага 2007 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на стылізаваным нотным стане – фрагменты архітэктурна-ландшафтных пейзажаў Беларусі, выкананых з літаграфій Н.Орды; справа ўказаны год чаканкі (на срэбнай злева – проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай.
Рэверс
у цэнтры на фоне кругавых ліній і бессістэмна размешчаных нот – рэльефная выява партрэта выдатнага мастака, кампазітара і публіцыста Напалеона Орды; унізе – па крузе ў два радкі надпісы: 1807 – 1883 і НАПАЛЕОН ОРДА.