Памятныz мfнеты "В. Дунін–Марцінкевіч. 200 год"
Дата выпуску ў абарачэнне: 4 лютага 2008 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры – у абрамленні тэатральных заслонаў арнаментальны матыў слуцкага пояса, які выкарыстаны ў ілюстрацыях твораў В.Дуніна-Марцінкевіча, уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), пад ёй – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява партрэта беларускага драматурга В.Дуніна-Марцінкевіча; справа – фрагменты тэатральных афіш; уверсе злева па крузе ў два радкі надпісы: В.ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ і гады жыцця: 1808—1884.