Памятныя манеты "Легенда пра бусла"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 лістапада 2007 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – на фоне сімвала вечнага руху – кола калаўрота, якое пераходзіць у структуру гадавых колаў на зрэзах дрэва, – стылізаваная выява сілуэтаў буслоў і элементаў беларускага народнага арнаменту; унізе – год чаканкі (на срэбнай – і проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – стылізаваная выява бусла, крылы якога ўверсе змыкаюцца; унутры крылаў – зоркі, месяц у форме скручанай змяі і жаба, якая ўтварае сузор’е; на сілуэце бусла – элементы беларускага народнага арнаменту; ўнізе па крузе надпіс: ЛЕГЕНДА ПРА БУСЛА.