Памятныя манеты "Наваселле"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 чэрвеня 2008 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява ката, што ўзвышаецца на паўкруглай дэкаратыўнай кампазіцыі (вобраз зямлі-карміцелькі), якая ўключае сімвалы сонца, агню "Жыжаля" і хатняга ачага, знака сям’і; пад імі ўказаны год чаканкі, на срэбнай манеце – проба сплаву і намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.
Рэверс
На адваротным баку манет размешчаны атрыбуты дома ў выглядзе фрагмента сцяны з акном, над папярочкай якога, як сімвал адкрыцця дома, закампанаваны ключ. Шалёўка акна прадстаўлена ў выглядзе кампазіцыі з арнаментаў-сімвалаў, звязаных па сэнсу з атрыбутамі наваселля. Расчыненыя аканіцы і фіранкі сведчаць пра хатнюю ўтульнасць і гасціннасць. У ніжняй частцы манеты па крузе надпіс: НАВАСЕЛЛЕ.