Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Вялiкая белая чапля"
Памятныя манеты "Вялiкая белая чапля"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 жніўня 2008 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – выява маленькай птушкі на далонях рук, пад ёй указаны год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
рэльефная выява вялікай белай чаплі (яна прызнана ў Беларусі ў 2008 годзе Птушкай года); па крузе надпісы: у верхняй частцы – ПТУШКА ГОДА, у ніжняй – ВЯЛІКАЯ БЕЛАЯ ЧАПЛЯ.