Памятныя манеты "Дзяды"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 кастрычніка 2008 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – салярны знак у выглядзе васьміканцовай геаметрычнай фігуры з элементамі дэкору, які сімвалізуе сонечныя промні; пад ім указаны: год чаканкі, на срэбнай манеце – проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – інтэр’ер вясковай хаты, у якой праз адчыненыя дзверы відаць стол, накрыты для памінання памерлых; уверсе – над уваходам у хату два анёлы трымаюць свечку (на срэбнай манеце ўстаўка з сінтэтычнага крышталя аранжавага колеру, якая імітуе полымя); уверсе і па баках – рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унізе па крузе надпіс: ДЗЯДЫ.