Памятныя манеты "Мінск. Сталіцы краін ЕўрАзЭС"
Дата выпуску ў абарачэнне: 18 лістапада 2008 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: СТАЛІЦЫ КРАІН ЕўрАзЭС.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне геаметрычнай кампазіцыі – знак Еўраазіяцкай эканамічнай супольнасці і надпіс: ЕўрАзЭС; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – год чаканкі. Акрамя гэтага на срэбнай – проба сплаву, намінал 20 РУБЛЁЎ і на медна-нікелевай – намінал 1 РУБЕЛЬ.
Рэверс
Адваротны бок манет падзелены на два паўкругі. У правай палавіне адлюстраваны будынкі гістарычнай часткі горада: Мінскай гарадской ратушы, Мінскага Свята-Духава Кафедральнага сабора, Траецкага прадмесця і сімвал міру – голуб, які ляціць. У левай палавіне – калаж з будынкаў жылога квартала г. Мінска, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама сілуэтаў помніка Ф.Скарыне і людзей. У верхняй частцы манет размешчана рэльефная выява герба г. Мінска, а ў ніжняй – надпіс: МІНСК.