Памятныя манеты "Прападобны Сергій Раданежскі"
Дата выпуску ў абарачэнне: залатая, 50 рублёў - 28 лістапада 2008 года; срэбная, 10 рублёў - 30 снежня 2008 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь)реверс: У. Валежак (Польшча),С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ, пад ёй на фоне арнаменту -- выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева – намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа – год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.
Рэверс
уверсе па крузе надпіс: ПРЕПОДОБНЫЙ СЕРГИЙ РАДОНЕЖСКИЙ; у цэнтры на фоне арнаменту, што прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры сінтэтычныя крышталі) – вобраз святога Прападобнага Сергія Раданежскага.