Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2010 года. Фігурнае катанне"
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2010 года. Фігурнае катанне"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 снежня 2008 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: Каралеўскі манетны двор Нідэрландаў, Утрэхт, Нідэрланды
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры ў авале – выява фігурных канькоў у абрамленні сняжынак; пад ёй указаны год чаканкі і проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 100 РУБЛЁЎ і 20 РУБЛЁЎ на манетах адпаведных наміналаў.
Рэверс
у цэнтры – выява фігурысткі на фоне стылізаванага лёду; злева па крузе надпіс у два радкі: АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ * 2010
ФІГУРНАЕ КАТАННЕ