Памятныя манеты "Давыд Гарадзенскі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 19 снежня 2008 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява рэканструкцыі гарадской крэпасці старажытнага Новагародка (цяпер Навагрудак); пад ёй надпіс: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтральнай частцы – рэльефная выява Давыда Гарадзенскага; злева – адлюстраванне звіслай пячаткі, што выкарыстоўвалася для афіцыйных грамат, з выявай на ёй князя Даўманта Нальшанскага, які правіў пад хрысціянскім імем Цімафей і, па адной з версій, быў бацькам Давыда Гарадзенскага; па крузе надпісы: ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ і гады яго службы: 1314—1326.