Памятныя манеты "Сядоў"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2008 года
Дызайн: Д. Сураевска (Польшча),С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Гурт манет рыфлёны.
Аверс
уверсе ў цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навігацыйнай марской карты – стылізаваная выява ружы вятроў з нанесенай на ёй галаграмай; унізе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад наміналу – год чаканкі, а на срэбнай справа – і проба сплаву.
Рэверс
злева – выява самага вялікага і хуткаснага парусніка свету "Сядоў" на фоне марскога пейзажу, справа – зменшаная выява гэтага карабля (від збоку); пад ёй надпіс: СЕДОВ у арыгінальным напісанні.