Памятныя манеты "Заказнік "Ліпічанская пушча"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2008 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпісы: ЗАКАЗНІКІ БЕЛАРУСІ * ЗАКАЗНІК ЛІПІЧАНСКАЯ ПУШЧА.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у цэнтры – выява квітнеючай расліны; пад ёй намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева надпіс: ЛІЛЕЯ КУЧАРАВАЯ і проба сплаву (на срэбнай); справа – год чаканкі.
Рэверс
у цэнтральнай частцы, на фоне фрагмента ракі і берага, – рэльефная выява птушкі, якая сядзіць на галінцы; уверсе – адлюстраванне фрагмента традыцыйнага беларускага арнаменту, што сімвалізуе жыццё; унізе надпіс: ЗВЫЧАЙНЫ ЗІМАРОДАК.