Памятная манета "Турандот"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 снежня 2008 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай – год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – выява прынцэсы Турандот на фоне стылізаванай заслоны, якая ўяўляе сабой цуды і загадкі галоўнай гераіні казкі: дрэва жыцця на фоне зямнога шара, злева ад яго – выява Льва Адрыі; справа ўверсе – устаўка круглай формы з цыркону ярка-аранжавага колеру, якая ўяўляе сабой сонца – яшчэ адну загадку Турандот; справа – выява казачнага дварца; уверсе на фоне складнога кітайскага веера надпіс: ТУРАНДОТ.