Памятныя манеты "Блізняты"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 26 сакавіка 2009 года; медна-нікелевая, 1 рубель - 26 сакавіка 2009 года; залатая, 100 рублёў - 23 сакавіка 2011 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга (на залатых і медна-нікелевых – кант, якi выступае па акружнасцi). Бакавая паверхня залатых і срэбных манет гладкая, медна-нікелевых – з насечкай.
Аверс
у цэнтры ў абрамленнi круга, якi складаецца з 12 сiмвалаў знакаў задыяка, – выявы сонца i месяца, пад iмi – астралагiчны знак Блізнят i надпiсы: на лацiнскай мове – GEMINI i на беларускай – БЛІЗНЯТЫ; у верхняй частцы – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у нiжняй частцы злева – год чаканкi (на залатой і срэбнай справа – проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе – 100 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтры – стылiзаваная выява дзяцей-блізнят (на срэбнай манеце – устаўкі з сiнтэтычнага крышталя) ў абрамленнi геаметрычнага арнаменту.