Памятныя манеты "Хрэсьбiны"
Дата выпуску ў абарачэнне: 6 мая 2009 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява бусла, якi ўзвышаецца на паўкруглай дэкаратыўнай кампазiцыi (вобраз зямлi-кармiцелькi). Кампазiцыя ўключае сiмвалы сям’i, мацярынства i сонца; пад ёю ўказаны год чаканкi (на срэбнай манеце – i проба сплаву) i намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ.
Рэверс
у цэнтры на фоне арнаменту – выява дзiцяцi над купеллю ў адзеннi для хрышчэння, паверх кашулi якога надзеты крыжык (на срэбнай манеце ён выкананы метадам тампадрукавання). У верхняй частцы – фiгуры двух анёлаў i голуба. У нiжняй частцы манеты па крузе надпiс: ХРЭСЬБIНЫ.