Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Шэрая гусь"
Памятныя манеты "Шэрая гусь"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 верасня 2009 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – выява маленькай птушкі на далонях рук, пад ёй указаны год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
рэльефная выява шэрай гусі (яна прызнана ў Беларусі ў 2009 годзе Птушкай года); па крузе надпісы: у левай частцы – ПТУШКА ГОДА, у правай – ШЭРАЯ ГУСЬ.