Памятныя манеты "Саломапляценне"
Дата выпуску ў абарачэнне: 6 лістапада 2009 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – намінал манеты: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); па крузе – стылізаваны вянок з лісця і кветак валошкі і канюшыны, які ўяўляе суквецце рамёстваў, цесна сплеценых паміж сабой у бясконцасць кола (сімвал даўгавечнасці, сімвал шчасця); злева – год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры – выява саламянага коніка на фоне дэкаратыўнага стылізаванага беларускага пейзажу, выкананага ў тэхніцы саламянай аплікацыі; уверсе па крузе надпіс: САЛОМАПЛЯЦЕННЕ.