Памятная манета "Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 10 год"
Дата выпуску ў абарачэнне: 9 лістапада 2009 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Аверс
у цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ёй – год чаканкі і проба сплаву; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал манеты: 10 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – выявы раскрытай кнігі, якая сімвалізуе дагавор аб аб’яднанні бакоў, з адлюстраваннем гербаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, і ручкі – сімвалу акта падпісання дакумента; кнігу абрамляе муаравая стужка, што надае ўрачыстасці падзеі, на стужцы напіс: 10 ЛЕТ и ДОГОВОР О СОЗДАНИИ СОЮЗНОГО ГОСУДАРСТВА.