Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Вавёрка"
Памятныя манеты "Вавёрка"
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2009 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – 50 РУБЛЁЎ (на залатой) i 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).
Рэверс
у цэнтральнай частцы – рэльефная выява вавёркi, у воку – устаўка з брыльянта (на залатой) i ўстаўка з крышталя Свароўскi (на срэбнай); справа па крузе – надпiс: ВАВЁРКА SCIURUS VULGARIS.