Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Вавёркі"
Памятная манета "Вавёркі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2009 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтральнай частцы – рэльефная выява дзвюх вавёрак, у вачах – устаўкi з крышталя Свароўскi, уверсе па крузе – надпiс: ВАВЁРКI SCIURUS VULGARIS.