Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2012 года. Гандбол"
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2009 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
на фоне фрагмента малюнка гандбольнага мяча ў цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – 100 РУБЛЁЎ i 20 РУБЛЁЎ на манетах адпаведных намiналаў; злева ад намiнала – проба сплаву, справа – год выпуску.
Рэверс
на фоне фрагмента малюнка гандбольнага мяча ў цэнтры – пiктаграма, якая сiмвалiзуе Таўэрскi мост (Лондан, Вялiкабрытанiя – месца правядзення Алiмпiйскiх гульняў 2012 года), i пiктаграфiчная выява двух гульцоў у момант кiдка i абароны; пад iмi – надпiс у два радкi: АЛIМПIЙСКIЯ ГУЛЬНI 2012; у нiжняй частцы па крузе надпiс: ГАНДБОЛ.