Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі)
Памятныя манеты, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі)
Дата выпуску ў абарачэнне: 3 ліпеня 1997 года
Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай – і маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АД3IН РУБЕЛЬ на медна-нікелевай.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява абеліска "Мінск – горад-герой"; справа – у два радкі надпіс: 3 ЛIПЕНЯ; па крузе надпісы: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ і ДЗЕНЬ РЭСПУБЛIКI.