Памятныя манеты "Амерыга Веспучы (Amerigo Vespucci)"
Дата выпуску ў абарачэнне: 19 красавіка 2010 года
Дызайн: Д. Сураевска (Польшча),С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе ў цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навiгацыйнай марской карты – стылiзаваная выява ружы вятроў (на срэбнай – з нанесенай галаграмай); у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); злева ад намiналу – год чаканкi (на срэбнай справа – проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы).
Рэверс
у цэнтры – выява аднаго з буйнейшых паруснiкаў у свеце "Amerigo Vespucci" на фоне марскога пейзажу, злева – паменшаная выява гэтага карабля (вiд збоку); пад iм надпiс: AMERIGO VESPUCCI ў арыгiнальным напiсаннi.