Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты, прысвечаныя 2000-годдзю Хрысціянства (для праваслаўнай канфесіі)
Памятныя манеты, прысвечаныя 2000-годдзю Хрысціянства (для праваслаўнай канфесіі)
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 1999 года
Дызайн: аверс: Т. Радзівілка (Беларусь),рэверс: В. Лемачко (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай – і маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" (на срэбнай)і АД3IН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява храма Нараджэння Хрыстова; над ёй – Віфлеемская зорка; па крузе надпісы: уверсе – 2000 ГОД НАРАДЖЭННЮ ХРЫСТОВУ, унізе – ВIФЛЕЕМ.