Памятныя манеты "Паўналецце"
Дата выпуску ў абарачэнне: 3 мая 2010 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выявы старажытных славянскiх сiмвалаў дзявочай i юнацкай дабрадзейнасцi – Лады i Леля, якiя стаяць на аснове трохвугольнай дэкаратыўнай кампазiцыi, што ўключае сiмвалы жыцця, сям’i i сонца; пад iмi ўказаны год чаканкi (на срэбнай манеце – i проба сплаву), справа – намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ.
Рэверс
у цэнтры – выява галiнкi квiтнеючай яблынi, якая сiмвалiзуе маладосць i прыгажосць, i выканана на срэбнай манеце з прымяненнем метаду тампадрукавання. Злева – адлюстраванне пояса, якi сiмвалiзуе паўналецце юнака (сталенне). Справа – выява касы як сiмвала дзявочай прыгажосцi. У нiжняй частцы манеты па крузе надпiс: ПАЎНАЛЕЦЦЕ.