Памятныя манеты "ЕўрАзЭС. 10 год"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 ліпеня 2010 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў абрамленні беларускага арнаменту "Жыцень", што сімвалізуе высокую ўраджайнасць, дабрабыт, – знак Еўразійскай эканамічнай супольнасці; справа – год чаканкі, злева (на срэбнай) – проба сплаву; у ніжняй частцы манет надпісы: ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры ў абрамленні сцягоў дзяржаў, што ўваходзяць у склад Еўразійскай эканамічнай супольнасці, – выява зямнога шара, дзе на мацерыку Еўразія акцэнтаваны граніцы краін – членаў ЕўрАзЭС (на срэбнай манеце выява зямнога шара выканана галаграмай); па крузе надпіс: ЕЎРАЗІЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ • 10 ГОД.