Памятныя манеты "Легенда пра чарапаху"
Дата выпуску ў абарачэнне: 22 кастрычніка 2010 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне сімвала вечнага руху – кола калаўрота, якое пераходзіць у структуру гадавых кольцаў на зрэзах дрэва, – стылізаваная выява сілуэтаў чарапах і жанчын – вобразаў беларускіх легенд і элементаў беларускага народнага арнаменту; унізе – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – стылізаваная выява чарапахі і міфалагічных вобразаў і сімвалаў беларускіх легенд; уверсе злева па крузе надпіс: ЛЕГЕНДА ПРА ЧАРАПАХУ.