Памятныя манеты "Сярэдняя Прыпяць"
Дата выпуску ў абарачэнне: 25 кастрычніка 2010 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпісы: ЗАКАЗНІКІ БЕЛАРУСІ * ЗАКАЗНІК СЯРЭДНЯЯ ПРЫПЯЦЬ.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у цэнтры – выява расліны сальвініі плывучай; пад ёй намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева надпіс: САЛЬВІНІЯ ПЛЫВУЧАЯ і проба сплаву (на срэбнай); справа – год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры, на фоне фрагмента возера і берага – рэльефная выява чарапахі; уверсе – фрагмент традыцыйнага беларускага арнаменту, што сімвалізуе жыццё; унізе надпіс: БАЛОТНАЯ ЧАРАПАХА.