Памятныя манеты "Кансціцьюшн (Constitution)"
Дата выпуску ў абарачэнне: 10 лістапада 2010 года
Дызайн: Д. Сураевска (Польшча),С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навігацыйнай марской карты – стылізаваная выява ружы вятроў (на срэбнай – з нанесенай галаграмай); унізе намінал – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад яго – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы).
Рэверс
у цэнтры – выява аднаго з самых старых у свеце парусных суднаў "Конститьюшн (Constitution)" на фоне берагавой лініі марскога пейзажу, злева – паменшаная выява гэтага карабля (выгляд збоку); пад ёй на мове арыгінала надпіс: CONSTITUTION.