Памятныя манеты, прысвечаныя 2000-годдзю Хрысціянства (для каталіцкай канфесіі)
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 1999 года
Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай – і маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АД3IН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
злева – рэльефная выява сімвала юбілею каталіцкай царквы; справа – рэльефная выява трох касцёлаў: (зверху ўніз) Пінскага, Гарадзенскага і Мінскага; уверсе па крузе надпіс: 2000–ГОДДЗЕ ХРЫСЦIЯНСТВА.