Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная мАнета "Экстаз святой Тэрэзы"
Памятная мАнета "Экстаз святой Тэрэзы"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 снежня 2010 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс
уверсе злева – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява iтальянскага архiтэктара, скульптара i жывапiсца Джаванi Ларэнца Бернiнi; надпiсы: злева – РЭСПУБЛIКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ, унiзе – год чаканкi i намiнал 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява скульптуры "Экстаз святой Тэрэзы"; злева надпiс: Экстаз святой Тэрэзы; справа ўнiзе – проба сплаву.