Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 27 снежня 2010 года; залатая, 50 рублёў - 19 снежня 2013 года; залатая, 1 000 рублёў - 19 снежня 2013 года; срэбная, 500 рублёў - 19 снежня 2013 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал: 20, 50, 500 і 1000 РУБЛЁЎ, справа ад наміналу – год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Мінская"; на срэбнай манеце наміналам 20 і 500 рублёў -- выявы німбаў Багародзіцы і Ісуса Хрыста, зоркі на адзенні Багародзіцы і арнамент выкананы золатам; унізе надпіс: МІНСКАЯ.