Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Звычайная пустальга"
Памятныя манеты "Звычайная пустальга"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2010 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява маленькай птушкi на далонях, пад ёй – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява звычайнай пустальгi (яна прызнана ў Беларусi ў 2010 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: злева – ПТУШКА ГОДА, справа – ЗВЫЧАЙНАЯ ПУСТАЛЬГА.