Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Пугачы"
Памятная манета "Пугачы"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2010 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява двух пугачоў, якiя сядзяць на галiнцы, у вачах аднаго – устаўкi з крышталю Свароўскi; па крузе надпiсы: ПУГАЧЫ BUBO BUBO.