Памятныя манеты "Кавальства"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2010 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); па крузе – стылiзаваны вянок з лiсця i кветак валошкi i канюшыны, якi ўяўляе суквецце рамёстваў, цесна сплеценых памiж сабой у бясконцасць кола (сiмвал даўгавечнасцi i шчасця); злева – год чаканкi; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры на фоне дэкаратыўнага беларускага сельскага пейзажу – стылiзаваная выява моста ў выглядзе падковы, па баках якога размешчаны коннiкi; унутры падковы – выява вясковай царквы; уверсе на вiтых каваных прутках па крузе надпiс: КАВАЛЬСТВА.