Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Леў Сапега"
Памятныя манеты "Леў Сапега"
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2010 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. На бакавой паверхнi манет надпiс: УМАЦАВАННЕ I АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява фрагмента лiста Статута Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588 г., пад ёй – год чаканкi i проба сплаву на срэбнай; уверсе па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе – намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтры – выява Льва Сапегi, справа – герб роду Сапегаў "Лiс" i надпiс: ЛЕЎ САПЕГА.