Памятныя манеты "Славянка"
Дата выпуску ў абарачэнне: 31 снежня 2010 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе ў цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява "Дрэва жыцця", міфапаэтычнага вобраза, што ўяўляе ўніверсальную канцэпцыю жыцця ва ўсіх яго праявах; унізе намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай), злева ад наміналу – проба сплаву, справа – год чаканкі.
Рэверс
Рэверс залатой манеты: у цэнтры – рэльефная выява пагруднага партрэта маладой славянкі з немаўляткам на руках, па баках – дзве райскія птушачкі, якія дапаўняюць духоўны складнік кампазіцыі; уверсе па крузе надпіс: СЛАВЯНКА.
Рэверс срэбнай манеты: у арнаментаванай арцы ў цэнтры – рэльефная выява пагруднага партрэта маладой славянкі з немаўляткам на руках; уверсе па крузе надпіс: СЛАВЯНКА.