Памятныя манеты "Каці Сарк (Сutty Sark)"
Дата выпуску ў абарачэнне: 23 сакавіка 2011 года
Дызайн: Д. Сураевска (Польшча),С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навігацыйнай марской карты – стылізаваная выява ружы вятроў (на срэбнай – з нанесенай галаграмай); унізе намінал – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад яго – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы).
Рэверс
у цэнтры – на фоне марскога пейзажу выява адзінага ў свеце чайнага кліпера "Катти Сарк (Cutty Sark)", які добра захаваўся, унізе – паменшаная выява гэтага карабля (выгляд збоку), справа ад яе надпіс: CUTTY SARK.