Памятныя манеты "І. Буйніцкі. 150 гадоў"
Дата выпуску ў абарачэнне: 16 жніўня 2011 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – стылізаваная выява тэатральнай сцэны; надпісы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева – год чаканкі; справа (на срэбнай манеце) – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры на дэкаратыўным фоне – партрэт беларускага акцёра і тэатральнага дзеяча І. Буйніцкага; справа – стылізаваная выява сцэны і фрагмента тэатральнага паказу з удзелам І. Буйніцкага і яго дачкі; унізе па крузе надпісы: І. БУЙНІЦКІ і гады жыцця: 1861—1917.