Памятныя манеты "Мацярынства"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 жніўня 2011 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява радавога дрэва (вобраза "Маці-радзіцельніцы") як сімвала прадаўжэння роду, унізе – дэкаратыўная кампазіцыя, якая ўключае сімвалы сям’і і сонца; пад ёй злева – год чаканкі: 2011 (на срэбнай манеце – і проба сплаву), справа – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – выява дзіцяці з птушкай на руках у маці (птушка з’яўляецца сімвалам шчасця і ўвасабляе будучы шчаслівы лёс дзіцяці), уверсе – схілены твар маці, справа – арнамент з выявай сімвалу дзяцей. Унізе па крузе надпіс: МАЦЯРЫНСТВА.