Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета, прысвечаная 80-годдзю фінансавай сістэмы
Памятная манета, прысвечаная 80-годдзю фінансавай сістэмы
Дата выпуску ў абарачэнне: 4 студзеня 1999 года
Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АД3IН РУБЕЛЬ ( на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры ў чатыры радкі надпіс: "80 ГОД ФIНАНСАВАЙ СIСТЭМЕ"; унізе – лаўровая галіна.