Памятная манета "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Жыровіцкая"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 16 верасня 2011 года; залатая, 50 рублёў - 4 снежня 2014 года; залатая, 1 000 рублёў - 4 снежня 2014 года; срэбная, 500 рублёў - 4 снежня 2014 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ, 500 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 50 РУБЛЁЎ, 1000 РУБЛЁЎ (на залатых), справа ад наміналу – год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Жыровіцкая" (на срэбных манетах выявы німбаў Багародзіцы, Ісуса Хрыста і серафімаў, а таксама зоркі на адзенні Багародзіцы выкананы золатам); унізе – надпіс: ЖЫРОВІЦКАЯ.