Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Вялікі кулён"
Памятныя манеты "Вялікі кулён"
Дата выпуску ў абарачэнне: 20 верасня 2011 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява маленькай птушкі на далонях, пад ёй – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява вялікага кулёна (ён прызнаны ў Беларусі ў 2011 годзе Птушкай года); па крузе надпісы: злева – ВЯЛІКІ КУЛЁН, справа – ПТУШКА ГОДА.