Памятныя манеты "М. Багдановіч. 120 гадоў"
Дата выпуску ў абарачэнне: 27 кастрычніка 2011 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у абрамленні арнаменту, выкарыстанага пры афармленні зборніка вершаў "Вянок", уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ і намінал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); унізе – год чаканкі; справа (на срэбнай манеце) – проба сплаву.
Рэверс
злева – рэльефная выява партрэта класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча; справа па крузе ў два радкі надпісы: М. Багдановіч, 1891—1917 (гады жыцця) і арнаментальны матыў з васількоў.