Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Вожык"
Памятныя манеты "Вожык"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2011 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) i 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява вожыка (выгляд збоку), у воку – устаўка з брыльянта (на залатой) i з крышталю Свароўскi (на срэбнай); па крузе надпiсы: уверсе – ERINACEUS CONCOLOR, унiзе – ВОЖЫК.